Вы тут

Дажджы і нават навальніцы


А на выхадныя ўначы магчымы замаразкі.

Сёння на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць халодная і няўстойлівая паветраная маса з боку Балтыйскага мора, пра што паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ў пятніцу на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 11-17 цяпла. Захаваецца халоднае надвор'е і ў выхадныя. У суботу пераважна па паўночным усходзе пройдуць непрацяглыя дажджы, а ўдзень магчымы і навальніцы. Амаль паўсюдна па краіне ўдзень узмоцніцца вецер парывамі да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ўначы на суботу знізіцца да 2-7 цяпла, а па паўднёвым захадзе месцамі магчымы замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў. Удзень у суботу будзе плюс 9-15 градусаў, а ў Брэсцкай вобласці — да 17 цяпла. У нядзелю ўначы месцамі, а ўдзень паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы і часам навальніцы. Пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю складзе ад 2 цяпла па паўночным усходзе да плюс 9 градусаў па захадзе краіны. У паўночна-ўсходніх раёнах уначы месцамі замаразкі да мінус 3 градусаў. Удзень будзе толькі 9-15 цяпла, а па паўднёвым усходзе — да плюс 17 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у нас будзе холадна і ў пачатку наступнага тыдня. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы на панядзелак складзе ад 2 да 7 цяпла, удзень — плюс 8-15 градусаў.

Увага! Магнітныя буры

Гэты тыдзень стаў сапраўдным выпрабаваннем для здароўя метэаадчувальных людзей. Дзве магнітныя буры мы ўжо перажылі, яшчэ адна накрые нас сёння, а наступная чакаецца ў панядзелак. У гэтыя дні метэазалежным людзям варта звярнуць асаблівую ўвагу на сваё самаадчуванне. Нагадаю, што цяпер навукоўцы назіраюць самую высокую сонечную актыўнасць за апошнюю тысячу гадоў. На Зямлі такія з'явы небяспечныя, напрыклад, для ліній электраперадач, газаправодаў і ў зоне моцных электратокаў.

Падчас павышанай сонечнай актыўнасці частка жыхароў планеты адчувае на сабе негатыўны ўплыў Сонца. Каб яго зменшыць, спецыялісты раяць пазбягаць канфліктных сітуацый, паколькі дадатковы стрэс дрэнна адбіваецца на стане здароўя, а таксама па магчымасці лепш адмовіцца ад паездак у метро, дзе моцнае электрамагнітнае поле. Медыкі рэкамендуюць устрымацца ад цяжкай ежы і пераядання, устрымацца ад алкагольных напояў, не парушаць рэжым дня і адмовіцца ад цяжкіх фізічных нагрузак.

Цяпер і для Беларусі моцныя магнітныя буры ўжо не жартачкі. Нагадаю, што ўначы з 17 на 18 сакавіка ў некаторых абласцях Беларусі і Расіі можна было назіраць унікальную прыродную з'яву для сярэдніх шырот — палярнае ззянне. Як растлумачылі навукоўцы, прычына яго з'яўлення так далёка ад палярнага круга тлумачыцца вельмі моцнай за апошнія паўтара года сонечнай бурай.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.