Вы тут

Заапарк «сем зорак»


Пераначаваць побач з ільвом — афіцыйна і бяспечна.

Калі ў дзяцінстве вы зачытваліся апавяданнямі пра жывёл і марылі хоць дзянёк пажыць у джунглях, як Маўглі, у нас для вас добрая навіна: у Аўстраліі адкрыўся гатэль, у якім пастаяльцы могуць пераначаваць у кампаніі самых сапраўдных дзікіх звяроў!

15-8

Гатэль Jamala Wіldlіfe Lodge знаходзіцца побач са знакамітым Нацыянальным заапаркам і аквапаркам Аўстраліі, што ў Канберы. Пастаяльцы гэтай гасцініцы на 18 нумароў могуць выбіраць, побач з кім з прадстаўнікоў дзікай прыроды яны хочуць правесці выхадныя: ёсць нумары, дзе адна са сценак выходзіць у акіянарыум, а ёсць для тых, хто таемна заўсёды марыў прыняць ванну ў кампаніі бурага мядзведзя. Гасцініца вельмі папулярна ў саміх аўстралійцаў: мяркуючы па шматлікіх водгуках на розных сайтах для падарожнікаў, па ўражаннях, адпачынак тут — альтэрнатыва афрыканскаму сафары, але без страляніны і забойстваў.

15-9

Асабліва шмат станоўчых водгукаў прысвечана мясцоваму бару, дзе можна выпіць віна (яго, як і кухню, пастаяльцы гатэля таксама вельмі хваляць) у кампаніі белых ільвоў. Прычым, мяркуючы па запэўненнях уладальнікаў гатэля, гэта абсалютна бяспечна і для наведвальнікаў (шкло выключае магчымасць пранікнення жывёл у памяшканне, дзе жывуць і харчуюцца госці), і для жывёл (іх і так нядрэнна кормяць).

15-10

Гатэль люксавы, яго ўзровень пазіцыянуецца як той, што перавышае «пяць зорак», і знаходжанне тут каштуе нятанна. Напрыклад, ахвотныя пасядзець у кампаніі «зашкляных» ільвоў або, скажам, акул, могуць забраніраваць нумар ад 1000 долараў у суткі (максімальнае размяшчэнне — двое ў нумары) да 1300 (гэта ўжо на чатыры чалавекі). Сума немаленькая, але калі падзяліць яе на кампанію і ўлічыць, што ў кошт нумара ўключаны таксама харчаванне (сняданак і абед), віно (уключаючы міні-бар), а таксама тур па заапарку з кармленнем жывёл — атрымліваецца ўжо менш палахлівая лічба. Увогуле, аматарам арганізаваць сабе арыгінальны адпачынак гатэль можна рэкамендаваць смела. Калі раптам выпадкова апыняцеся ў Аўстраліі — абавязкова зазірніце! У рэшце рэшт, некаторыя праводзяць аналогію, што гэта амаль як пабываць унутры фільма «Джуманджы», толькі бяспечна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.