Вы тут

Не «разышліся» тралейбус з маршруткай


У Мінску тралейбус на прыпыначным пункце ўрэзаўся ў маршрутнае таксі.

Адбылося гэта ўвечары. Па словах жанчыны-кіроўцы, пры пад'ездзе да прыпынку яна не змагла спыніцца, паколькі ў транспартнага сродку не спрацавалі тармазы. Яна паспрабавала аб'ехаць маршрутку, каб пазбегнуць сутыкнення, аднак размінуцца з ёй не атрымалася. Пасля сутыкнення з маршрутным таксі тралейбус ледзь не «ўскочыў» у слуп. У выніку дарожна-транспартнага здарэння пацярпела пасажырка мікрааўтобуса: жанчына атрымала ўдар нагі. Пасля агляду медыкамі ад шпіталізацыі тая адмовілася.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.