Вежа ажыве


Вежа ў цэнтры Гомельскага парку, з вяршыні якой на працягу многіх гадоў гамяльчане любаваліся краявідамі, зноў стане даступнай пасля васьмігадовага перапынку.

15-491

З прычыны аварыйнага становішча ў 2007 годзе аб'ект быў закрыты для наведвальнікаў. Між іншым, гэтая гістарычная славутасць у першай палове XІX стагоддзя служыла трубой цукровага завода князёў Паскевічаў, а ў савецкі час стала папулярным паркавым аб'ектам.

— У найбліжэйшыя дні пачнуцца рамонтныя работы, — паведаміў генеральны дырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Аляксандр Госцеў. Падчас рэканструкцыі будзе адноўлены цагляны мур вежы, цалкам заменена металічная вітая лесвіца, на назіральнай пляцоўцы ўсталююць новую агароджу. Акрамя таго, вежу плануюць абсталяваць асвятляльнымі прыборамі як звонку, так і ўнутры. Калісьці турысты паднімаліся да назіральнай пляцоўкі па вінтавой лесвіцы амаль у поўнай цемры.

Паводле праектна-каштарыснай дакументацыі, на рэканструкцыю будзе накіравана каля Br1,5 млрд са сродкаў абласнога бюджэту. У верасні аб'ект культуры плануюць адкрыць для наведвальнікаў. З часам на назіральнай пляцоўцы на вышыні 42 метраў усталююць некалькі аптычных прыбораў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.