Вы тут

Выпіў піва, засумаваў, сеў за руль...


У сталіцы супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі п'янага непаўналетняга за рулём аўтамабіля.

— Адбылося гэта ўначы ў завулку Казлова. 16-гадовы падлетак рухаўся па горадзе на бацькоўскім «Нісане». Зразумела, пасведчання кіроўцы ў яго не было. Больш за тое, ад хлопца пахла спіртным: «трубачка» засведчыла 0,44 праміле алкаголю. Малады чалавек патлумачыў, што напярэдадні выпіў з сябрамі піва, потым яму стала сумна і ён, узяўшы ключы ад бацькоўскай машыны, вырашыў пракаціцца па начным горадзе, — распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

У адносінах да хлопца складзены чатыры пратаколы. Інфармацыю пра распіццё алкаголю накіруюць у наркалагічны дыспансер. Яшчэ адзін такі выпадак цягам года — і маладога чалавека паставяць на ўлік у нарколага. І пасведчанне кіроўцы ён не атрымае да таго часу, пакуль яго не здымуць з дыспансернага назірання. Дарэчы, да адказнасці прыцягнуць і прадаўца крамы за продаж непаўналетняму алкаголю. Таму пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.