Тройца


Тройца. Час святкавання Тройцы (нядзеля — сёмая нядзеля пасля Вялікадня — пяцідзясяты дзень, Пяцідзясятніца заўсёды супадала з перыядам самага актыўнага росту сельскагаспадарчых культур, дрэў і расліннасці. Вёскі на гэтым тыдні літаральна пераўтвараліся: сялянскія хаты і ўсе пабудовы ўпрыгожваліся аерам, галінкамі бярозы, клёну, ліпы, кветкамі. Рытуальныя ўпрыгажэнні насілі назву «май».

* Калі людзі прыносілі ў хату квітнеючы «май», яны імкнуліся гэтым падтрымаць свае жыццёвыя сілы. Гэты абрад стаіць у адным шэрагу з абрадам прынясення ў хату вярбы, якая першай адгукалася на абуджэнне прыроды. Акрамя таго, дрэва (клён, бяроза і г.д.), што знаходзілася ў самым дынамічным стане, павінна было спрыяць пладаноснасці прысядзібнай гаспадаркі, ураджаю, а значыць, і дабрабыту. Адсюль і народныя назвы гэтага тыдня — Зялёныя святкі, Май, Зелянец.

* Пасля набажэнства ў царкве асвячоныя галінкі («май») неслі дадому і захоўвалі на працягу года.

* Лічылася, што яны валодаюць чарадзейнай сілай. Для ахоўвання сям'і, свойскай жывёлы і ўраджаю іх утыкалі над варотамі, у вушакі дзвярэй, пад дах, клалі ў засеках, пад снапы хлеба, пад сена і ў бульбу.

* Гаспадары па стане зеляніны ў хаце маглі дакладна прадказаць, якім будзе лета і ўраджай гэтага года: калі на працягу тыдня галінкі высахнуць, гэта прадказвала, што лета будзе спякотнае, а ўраджай — небагаты; калі ж зеляніна доўга захоўвала свежы выгляд, гэта прадказвала добры ўраджай.

* Паўсюдна лічылася, што галінкі крушыны, асвячоныя ў царкве на Тройцу і развешаныя над дзвярыма і вокнамі хаты, засцерагаюць яе жыхароў ад нячыстай сілы.

* Народныя лекары галінкі траецкага клёну, замочаныя ў цёплай вадзе, выкарыстоўвалі для лячэння ран і нарываў.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.