Вы тут

Аўтамабільная класіка — на вуліцах Мінска


Сёння, 16 мая, у сталіцы адбудзецца падзея, якая дазволіць жыхарам і гасцям горада дакрануцца да гісторыі аўтапрама — Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск-2015», прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Перамогі. Яго арганізатарамі выступілі грамадскае аб'яднанне «АўтаАмерыка», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Маладзёжны тэатр эстрады.

«Рэтра-Мінск-2015» збярэ аўтамабілі і іх уладальнікаў з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа. Усяго жыхарам сталіцы прадставяць больш як 70 самых цікавых экіпажаў розных гадоў і характарыстык. Сярод іх такія ўнікальныя мадэлі, як BMW 340 (1950 год), Мустанг GT500 (1967 год), Сhеvrоlеt Mоntесаrlо (1971 год), Масквіч 407 (1959 год), Трабант Р601 (1964 год) і многія іншыя. Таксама чакаюць і такі эксклюзіўны экіпаж, як Mеrсеdеs-Bеnz 1903 года. У 11.00 на плошчы Свабоды каля гарадской Ратушы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё. Падчас яго кожны ахвотны зможа сфатаграфавацца не толькі з упадабанымі аўтамабілямі, але і акунуцца ў атмасферу вінтажу, размаўляючы з мадэлямі ў стылі «рэтра», а таксама выпрабаваць на сабе дзеянне «магічнай фотабудкі».

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.