Ушэсце


Ушэсце. У беларускім народным календары чацвер на шостым тыдні ці на саракавы дзень пасля Вялікадня носіць назву Ушэсце, Ушэснік, Шоснік, Узнясенне. З аднаго боку, гэта свята прысвячалася ўзыходу Ісуса на неба. З другога — разумелася літаральна, як «рост», «пад'ём», «узыходжанне». З такім яго асэнсаваннем звязаны многія абрады.

* У шматлікіх раёнах гэты дзень святкавалі як апошні дзень вясны.

* На ўсходнім Палессі выконвалі абрад «ваджэння і пахавання стралы», які быў накіраваны на тое, каб падарункамі ў выглядзе манет, пярсцёнкаў і да т.п., што закопвалі ў зямлю, задобрыць добры дух поля.

* У гэты дзень гаспадыні абавязкова пяклі бліны з тонкага цеста: «Хрысту напекчы анучы». Другой абавязковай стравай была яечня.

* Згодна з народнымі павер'ямі, ад Вялікадня да Ушэсця па зямлі вандруюць Хрыстос і апосталы ў жабрацкім адзенні. Яны выпрабоўваюць людзей на міласэрнасць, адорваюць добрых і караюць злых. У гэты час трэба даваць як мага больш міласціны.

* З гэтым былі звязаны і клопаты пра чысціню зямлі: «Увідзіш трэсачку — падымі, увідзіш бумажку — падымі з дарогі: да Вазнясення Хрыстос па зямлі ходзіць».

* Лічылася, што той, хто на гэтым тыдні будзе наводзіць парадак вакол хаты, на падворку, вуліцы, будзе «ўзнагароджаны» добрымі адносінамі з дзецьмі, а для жанчын такія дзеянні будуць спрыяць лёгкім родам.

* У дні паміж Ушэсцем і Троіцай забаранялася ткаць, вязаць і г.д., лічылася, што можна выпадкова «заткаць» неабходныя ў гэты час дажджы.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.