Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Рэвень

Дзіўная расліна! З пункту гледжання батанікі, гэта гародніна, аднак рэцэпты страў з рэвенем часцей за ўсё сустракаюцца ў раздзелах дэсертаў і салодкай выпечкі. Тым не менш з рэвеню можна гатаваць салаты, гарніры да мяса і рыбы, нарыхтоўваюць у выглядзе рэзкіх соусаў. Для гатавання часцей за ўсё выкарыстоўваюць сцёблы. Выбіраць трэба цвёрдыя чырвоныя сцёблы, якія лёгка ламаюцца. Перад выкарыстаннем з іх счышчаюць тонкую скурку.

16-7

Рыба-кары ў рэвеневым соусе

Спатрэбіцца: рыба (белая, філе) — 600—800 г; сок лімона —
2 ч. л.; цыбуля рэпчатая (буйная) — 1 шт.; часнок — 2-3 зуб.;
алей — 2 ст. л.; рэвень — 300 г,
парашок кары — 1-2 ст. л.;
цукар — 0,5 ч. л.; булён (агароднінны) ці вада — 200 мл; вяршкі — 250 мл; зеляніна пятрушкі; соль, чорны перац — на смак.

Рыбнае філе рэжам на кавалачкі па 2-3 см шырынёй, паліваем лімонным сокам, солім, перчым і ставім у халоднае месца.

16-6

Для соусу рэвень разразаем уздоўж, калі сцёблы буйныя, і наразаем на кавалачкі па 1 см. Цыбулю і часнок рэжам дробнымі кубікамі, абсмажваем на алеі 5 хвілін, дабаўляем рэвень, смажым усё разам яшчэ 5 хвілін. Дабаўляем кары, заліваем булёнам, змешваем, дабаўляем вяршкі. Солім, добра перчым, даводзім да кіпення і варым БЕЗ вечка 10 хвілін. За гэты час рэвень разварыцца і булён пачне гусцець. У канцы соус трэба давесці да аднароднай кансістэнцыі, працёршы праз сіта або пры дапамозе блэндара.

Потым апускаем у соус рыбу, змешваем, варым ПАД вечкам 5 хвілін. Выключаем агонь.

Ідэальны гарнір — рыс.

Дэкаратыўная бутэлечка з кветкамі

Для стварэння кампазіцыі спатрэбіцца празрыстая бутэлька прыгожай формы. Яе трэба добра вымыць і прадэзінфіцыраваць кіпенем. Расліны можна закласці адразу, расшчапіць сцябло, і заліць растворам гліцэрыны і вады ў прапорцыі 1:2. Для найлепшага эфекту да закладкі ў бутэльку расліны можна на некалькі дзён паставіць у такі раствор, каб яны набраліся ім. Затым закладваеце кветкі ў бутэльку, палачкамі распраўляеце іх, асцярожна заліваеце растворам і герметычна запячатваеце рыльца. Яго можна дадаткова ўпрыгожыць шпагатам, стужкай або заліць сургучом.

16-4

Правілы карыстання дэзадарантамі

Антыперспіранты і дэзадаранты стануць нам незаменнымі памочнікамі, калі пры іх выкарыстанні мы будзем прытрымлівацца некалькіх простых правілаў.

16-9

* Нельга апрацоўваць антыперспірантамі і дэзадарантамі ўчасткі нямытай або раздражнёнай скуры.

* Абавязкова змываць іх у канцы дня.

* Пад уздзеяннем сонечных прамянёў некаторыя дэзадаранты могуць утварыць цёмныя пігментныя плямы. Асабліва гэта тычыцца сродкаў, якія змяшчаюць вітамін B10, некаторыя антыбактэрыяльныя дабаўкі, бергамотавы алей і алей усіх цытрусавых.

* Калі пах поту з'яўляецца вялікай праблемай, то дэзадарант абавязкова павінен змяшчаць антыбактэрыяльныя дабаўкі.

* Пры куплі антыперспірантаў і дэзадарантаў звяртайце ўвагу на тэрмін прыдатнасці — чым ён даўжэйшы, тым больш кансервантаў. Акрамя таго, шмат залежыць ад тары. Кансервантаў заўсёды менш там, дзе ёсць герметычнасць. Напрыклад, у сухія дэзадаранты кансервантаў дабаўляецца больш за ўсё. Шмат гэтых рэчываў змяшчаецца і ў дэа-крэмах, якія трэба выціскаць з цюбіка. А вось пра спрэі такога сказаць нельга, бо змесціва гэтых балончыкаў недаступна для паветра. А значыць, яно практычна не падлягае раскладанню. Адпаведна і кансервантаў туды дабаўляецца менш.

* Пры выбары дэзадаранта трэба звярнуць увагу ў першую чаргу на форму выпуску. Спрэі, гелі, алоўкі, шарыкавыя і ролікавыя дэзадаранты — кожная з гэтых разнавіднасцей адпавядае пэўнаму тыпу скуры. Так, спрэі катэгарычна проціпаказаныя людзям з адчувальнай скурай: спірт, які змяшчаецца ў іх у вялікім аб'ёме, можа выклікаць раздражненне, пачырваненне і моцны сверб. Для гэтага тыпу скуры больш падыдуць «зберагальныя» сродкі — парфуміраваная пудра або дэа-тальк. Апошнія, у сваю чаргу, не падыходзяць для сухой скуры: у гэтым выпадку варта аддаць перавагу крэму, які дэзадаруе.

* Лепш не выкарыстоўваць дэзадаранты з рэзкім водарам у месцах, дзе могуць жыць пчолы, чмялі або восы, бо насякомыя, прыцягнутыя пахам, могуць вас уджаліць.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.