Вы тут

Пад Мінскам будзе свая «Рублёўка»?


Самыя дарагія 14 сотак у Валяр'янаве былі прададзены за 2,415 млрд рублёў (каля 170 тысяч долараў)

Ужо традыцыйна ў гэты час будучыя гаспадары загараднай нерухомасці актыўна цікавяцца пустымі зямельнымі ўчасткамі, каб летам пачынаць будаваць там свае палацы. І я не памыліўся — менавіта палацы, бо ўзводзіць на такой дарагой зямлі нешта іншае проста не мае сэнсу. Нехта можа заўважыць, што сёння не той час, каб на максімуме гандляваць зямлёй, бо ў рэгіёне не ўсё добра з вялікімі грашыма ў насельніцтва. Аднак апошні аўкцыён у Мінскім раёне паказаў, што грошы ў айчынных «багацеяў» ёсць у дастатковай колькасці.

«Залатыя» соткі

У першай дэкадзе мая на аўкцыённых таргах па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць у Мінскім раёне з малатка было прададзена 14 надзелаў. Самым «смачным» лотам тут стаў участак памерам у 14,15 соткі ў Валяр'янаве Бараўлянскага сельсавета, які быў выстаўлены па рэкордна высокім першапачатковым кошце — 1,5 млрд рублёў. На яго прэтэндавалі 3 удзельнікі. Прэстыжны Лагойскі напрамак, непасрэдная блізкасць да сталіцы, бо да МКАД усяго 4 км, наяўнасць інжынерных камунікацый — усё тут спрыяе ціхаму і камфортнаму жыццю за горадам. Сам участак знаходзіцца каля лесу побач з дарагімі катэджамі. Пераможцам стаў мясцовы жыхар раёна, які мае даволі буйны бізнес. Ён заплаціў за ўчастак каля 2,5 млрд рублёў. Атрымліваецца, што толькі адна сотка зямлі каштавала новаму ўласніку 172,5 млн рублёў (12 тысяч долараў).

Бараўлянскі сельсавет прадаў на аўкцыёне яшчэ адзін зямельны ўчастак у вёсцы Чарцяж. На 14 сотак з электрычнасцю тут прэтэндавалі 4 заяўнікі. Лот быў выстаўлены на таргі за 350 млн рублёў, а прададзены за 512 млн 435 тысяч, ці за 35,8 тысячы долараў.

Максімальны попыт — на «бюджэтную» зямлю

Самым папулярным лотам на аўкцыёне стаў участак у вёсцы Гатовіна Юзуфоўскага сельсавета. Гэтыя 15 сотак з электрычнасцю сабралі самую вялікую колькасць заяў, на іх разлічвалі адразу
18 кліентаў. Лот быў выстаўлены на таргі па адносна невысокім стартавым кошце ў 39 млн рублёў. Барацьба за зямлю была сур'ёзнай,
а прадалі яе ў 6 разоў даражэй за першапачатковы кошт — за 238 млн 520 тысяч рублёў (каля 16,7 тысячы долараў).

Прыцягнуў да сябе ўвагу і ўчастак у 15,2 соткі без камунікацый у вёсцы Старое Сяло Хацежынскага сельсавета. За лот змагаліся 6 удзельнікаў. Пры пачатковым кошце 150 млн рублёў ён быў рэалізаваны за 462 млн (прыкладна за 32,3 тысячы долараў). Амаль у 3 разы ўзрос падчас таргоў пачатковы кошт на ўчастак у 16 сотак з электрычнасцю ў вёсцы Навашына Пятрышкоўскага сельсавета. Ён быў прададзены за 319 млн 549 тысяч рублёў (22,3 тысячы долараў). Досыць актыўныя таргі прайшлі па ўчастку ў 15 сотак з электрычнасцю ў аграгарадку Чачкава Гаранскага сельсавета. На лот было пададзена 8 заяў. Стартавы кошт падчас таргоў зноў павялічыўся ў 3 разы, і зямля была прададзена за 333 млн 815 тысяч рублёў (23,3 тысячы долараў).

Адразу пяць заяўнікаў прэтэндавалі на участак у 15 сотак з усімі камунікацыямі ў вёсцы Прылуцкая Слабада Шчомысліцкага сельсавета. Стартавы кошт павялічыўся тут у два разы, пасля чаго лот быў прададзены за 878 млн 871 тысячу рублёў.

Зямлю ў Міханавічах купілі «без бою»

Ждановіцкі сельсавет выстаўляў на аўкцыён адзін участак у 8 сотак з электрычнасцю ў вёсцы Дзегцяроўка. Надзел рэалізаваны на другім кроку таргоў за 388 млн 410 тысяч рублёў (27 тысяч долараў). Калодзішчанскі сельсавет выстаўляў на таргі тры ўчасткі ў розных кварталах ў Калодзішчах. На ўчастак у 15,4 соткі ў квартале 7103 было пададзена 2 заявы. Пры пачатковым кошце 198 млн рублёў лот прададзены за 263 млн 538 тысяч рублёў (18,4 тысячы долараў). На другія 15 сотак у квартале 7109 прэтэндаваў адзін удзельнік. Лот дастаўся менавіта яму за 184 млн 800 тысяч рублёў (13 тысяч долараў). На трэці ўчастак у 15,4 соткі ў квартале 7110 было пададзена ўжо 4 заявы. Таму лот быў рэалізаваны на 5-м кроку за 289 млн 892 тысячы рублёў (20,3 тысячы долараў). На ўсіх участках ёсць толькі электрычнасць.

Участак плошчай 23,5 соткі без камунікацый у вёсцы Броўкі Лошанскага сельсавета прададзены за 307 млн 340 тысяч рублёў (21,5 тысячы долараў). За лот змагаліся 3 удзельнікі, а стартавы кошт зямлі быў 254 млн рублёў. Два заяўнікі прэтэндавалі на ўчастак у 12,65 соткі (электрычнасць, водаправод) у аграгарадку Міханавічы. Лот быў рэалізаваны на першым кроку таргоў за 112 млн 200 тысяч рублёў (7,8 тысячы долараў). Таксама пайшоў з малатка на першым кроку ўчастак у 14 сотак з электрычнасцю ў вёсцы Слабада Самахвалавіцкага сельсавета за 267 млн 300 тысяч рублёў (18,7 тысячы долараў).

Асобна нагадаю, што гэтай вясной Мінскі абласны цэнтр інвестыцый і прыватызацыі ўжо прадаў некалькі зямельных участкаў у самых прэстыжных месцах пад Мінскам. Два невялікія ўчасткі па 8,7 соткі ў Мар'яліве былі прададзены тады за 1,425 млрд рублёў (98 тысяч долараў) і за 745 млн 800 тысяч рублёў (52,3 тысячы долараў). За 1,194 млрд рублёў (84 тысячы долараў) прададзены зямельны ўчастак у вёсцы Тарасава. Кошты для Беларусі ўнушальныя. Між іншым, самая дарагая зямля для прыватнага будаўніцтва ў Расіі была прададзена менавіта ў падмаскоўнай Рублёўцы ў 2005 годзе. Тады адна сотка ў вёсцы Жукаўка каштавала расійскаму алігарху каля 200 тысяч долараў. У нас цэннікі, зразумела, крыху іншыя...

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.