Вы тут

Майстар-клас ад канадцаў


На першынстве свету па хакеі беларусы пацярпелі сакрушальнае паражэнне ад зборнай Канады ў чвэрцьфінале і пакінулі турнір.

Зразумела, ніхто не мог падумаць, што лік будзе менавіта такім — 0:9. Але, калі не звяртаць на яго ўвагу, трэба прызнаць, зборная ў нас на гэтым чэмпіянаце была цудоўная. Як адзначыў Дзмітрый Дудзік, экс-гулец нацыянальнай каманды, па змесце гульні — гэта найлепшая зборная за ўсе гады існавання нашай суверэннай дзяржавы.

«У канадцаў усё зроблена на найвышэйшым узроўні: паглядзіце на майстэрства, хуткасць, запал і тактыку каманды, — пракаментаваў галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс. — Мы не маглі з гэтым саўладаць і проста спрабавалі «выжыць» у гэтым матчы. Я ўсцешаны, што ён завершаны... Хлопцам трэба проста забыцца пра гэтую гульню і ніколі яе не ўзгадваць». Льюіс таксама заўважыў, што каманда добра папрацавала, каб апынуцца ў чвэрцьфінале: «У нас выдатны калектыў. І я ім ганаруся».

Астатнія чвэрцьфіналы прынеслі наступныя вынікі: ЗША — Швейцарыя — 3:1, Швецыя — Расія — 3:5, Фінляндыя — Чэхія — 3:5. У паўфіналах, якія пройдуць сёння, сустрэнуцца Канада — Чэхія і ЗША — Расія.

Тарас ШЧЫРЫ.

Зборная Беларусі стане арганізатарам кваліфікацыйнага турніру да Алімпійскіх гульняў-2018, які пройдзе з
1 па 4 верасня 2016 года. Наша каманда аспрэчыць пуцёўку ў Пхенчхан са зборнымі Даніі, Славеніі, а таксама камандай, якая заваюе гэта права ў лютым 2016 года.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.