Вы тут

Беларусь шматаблічная


Краіна, у якой акрамя беларускага народа пражываюць прадстаўнікі больш чым 140 нацыянальнасцей. У якой традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці праяўляюцца праз дабрыню і гасціннасць а таксама цярпімасць да носьбітаў іншых веравызнанняў. Пра гэта пойдзе размова на прамой лініі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі, якая адбудзецца ў рэдакцыі “Звязды” 26 мая а 11-2й гадзіне.

Беларусь у ХХІ стагоддзі – гэта краіна шматнацыянальная і шматканфесіянальная. На чым грунтуецца мірнае суіснаванне прадстаўнікоў розных народаў, якім чынам дзяржава забяспечвае рэгуляванне ў гэтай сферы, як праяўляе сябе асаблівы беларускі менталітэт, і што  значыць быць грамадзянінам Беларусі? Такія пытанні мы выносім на разгляд. Але рэальнае жыццё можа прапаноўваць канкрэтныя сітуацыі, моманты, тэмы, якія кожны чытач “Звязды” зможа прапанаваць для абмеркавання з нашым госцем. Пытанні можна задаць асабіста ў дзень “прамой лініі” па тэлефонах у Мінску: 2871871, 2871866.  Папярэдне: у лістах на адрас рэдакцыі ці, па тэлефоне 2871869 ці па электроннай пошце info@zvya.minsk.by (з пазнакай “на прамую лінію”).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.