Вы тут

Ён яе любіў і ён яе забіў


Жыхар Клецкага раёна сістэматычна збіваў сваю жонку. Але 42-гадовая жанчына гэта ўтойвала, не хацела выносіць «смецце з хаты». Ад дапамогі міліцыі яна таксама адмаўлялася, даравала мужу здзекі і катаванні, паколькі не мела асабістых сродкаў да існавання і матэрыяльна ад яго залежала.

Раўнівы муж, адчуўшы сваю беспакаранасць, у чарговы раз чатыры разы ўдарыў жанчыну нажом у шыю і грудзіну. У выніку жанчына сканала.

— У дачыненні да забойцы заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкула 154 Крымінальнага кодэкса, — паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Максім Агеенка.

Як адзначыў юрыст, выпадкі бытавога гвалту і жорсткасці не павінны заставацца беспакаранымі, не трэба чакаць, пакуль здарыцца непапраўнае. Пра кожны факт нанясення сужэнцам цялесных пашкоджанняў, пабояў трэба адразу ж паведамляць у міліцыю.

— За катаванне, здзейсненае ў дачыненні да цяжарнай жанчыны, непаўналетняга, асобы, што знаходзіцца ў бездапаможным або залежным стане, прадугледжана зняволенне ад 1 да 3 гадоў, са штрафам ці без яго, або пазбаўленне волі на тэрмін ад 1 да 5 гадоў са штрафам ці без штрафу», — папярэдзіў Максім Агеенка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.