Вы тут

Самы час пажадаць удачы


Ужо сёння для беларусаў вызначыцца галоўнае пытанне 60-га міжнароднага песеннага шоу: ці атрымаецца ў прадстаўнікоў нашай краіны замацаваць тэндэнцыю апошніх гадоў і вывесці Беларусь у фінал «Еўрабачання»?

Вакальна-скрыпічны дуэт Uzarі&Maіmuna дэманструе баявы настрой і добрую музычна-спартыўную форму: так, на прэс-канферэнцыі наша скрыпачка ўразіла ўсіх выкананнем вядомай інтэрмедыі «Палёт чмяля» Рымскага-Корсакава менш як за 60 секундаў — і пераўзышла цяперашні рэкорд з Кнігі рэкордаў Гінеса! Безумоўна, нашы канкурсанты настроены на тое, каб паказаць максімальна добры вынік. Але ён ужо залежыць не столькі ад артыстаў, колькі ад таго, наколькі яны ўразяць і спадабаюцца журы і тэлегледачам з двух дзясяткаў краін, якія транслююць шоу і галасуюць у ім.

19-18

Нагадаем, беларускі дуэт выйдзе на сцэну Wіener Stadthalle сёння ў другой палове канцэрта — пад нумарам 11, пасля спявачкі з Венгрыі Boggіe і перад канкурсанткай з Расіі Палінай Гагарынай. Нашым артыстам трэба будзе сапраўды выкласціся напоўніцу, каб вылучыцца на фоне канкурэнтаў і добра запомніцца гледачам. Прычым гэта тычыцца не толькі музычнага складніка: у першым паўфінале абсалютная большасць удзельнікаў чамусьці выбралі сцэнічныя ўборы ў чорна-белай гаме. (Журналісты нават жартуюць, што Маймуна і Паліна Гагарына замаўлялі свае белыя доўгія сукенкі ў аднаго і таго ж дызайнера.) Букмекеры ацэньваюць шанцы прадстаўнікоў Беларусі вельмі няблага — што ж, паверым у іх прагнозы і пажадаем Юзары і Маймуне сабраць як мага больш высокіх ацэнак. А наколькі спраўдзяцца чаканні, убачым ужо зусім хутка: трансляцыю першага паўфіналу «Еўрабачання-2015» тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама афіцыйны сайт конкурсу www.eurovіsіon.tv і сайт Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by пачнуць а 22 гадзіне па Мінску.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.