Вы тут

Вакол «Еўрабачання»


Пакуль музыканты з 40 краін свету, якія бяруць удзел у сёлетнім конкурсе, хвалююцца і рыхтуюцца да выступленняў, сталіца Аўстрыі таксама падрыхтавалася да прыёму «Еўрабачання». Так, некалькі дзён таму ў Вене з'явіліся незвычайныя «талерантныя» святлафоры. Замест традыцыйных сілуэтаў чалавечкаў на больш чым 120 пешаходных пераходах міргаюць зялёныя і чырвоныя сілуэты аднаполых пар. Гарадскія ўлады палічылі, што такія выявы не толькі прадэманструюць шырыню поглядаў аўстрыйцаў, але і забяспечаць большую бяспеку на дарогах, бо будуць прыцягваць увагу вадзіцеляў. Працаваць гэтыя прылады будуць да чэрвеня, але ўжо цяпер прадстаўнікі аўстрыйскіх правых раскрытыкавалі ідэю, назваўшы яе «бяздумнай тратай грошай».

19-16

• У межах «Еўрабачання» пройдзе тэматычны дзень «Канчыта — каралева Аўстрыі», прысвечаны эпатажнай пераможцы леташняга конкурсу Канчыце Вурст. Артыст Том Нойвірт, які і хаваецца за гэтым сцэнічным псеўданімам, цяпер знаходзіцца на піку папулярнасці: Канчыта Вурст з'яўляецца адной з вядучых юбілейнага шоу, яе голасам абвяшчаюцца прыпынкі ў венскім метро, яе партрэты змешчаны ў горадзе ці не на кожным кроку... А 22 мая на Ратушнай плошчы адбудзецца конкурс двайнікоў Канчыты Вурст — мяркуючы па ўсім, відовішча не для людзей са слабымі нервамі...

19-15

• 60-годдзю конкурсу прысвечаны шэраг мастацкіх выстаў, якія адбываюцца гэтымі днямі ў сталіцы Аўстрыі. Напрыклад, у Доме музыкі да канца мая дэманструюцца архіўныя аўдыя- і відэазапісы выступлення аўстрыйскіх артыстаў на «Еўрабачанні» розных гадоў. А вядомы мультыплікатар Тэкс Рубіновіц, які адначасова з'яўляецца даўнім фанатам шоу, падрыхтаваў экспазіцыю драўляных шыльдаў з партрэтамі «сенсацыйных няўдачнікаў» — прадстаўнікоў тых 34 краін, якія за ўсю гісторыю конкурсу набралі 0 балаў.

19-17

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.