Вы тут

Купіў кусачкі, каб скрасці веласіпед


У сталіцы скралі веласіпед, прыпаркаваны каля будаўнічага гіпермаркета. Зладзеі ў ім жа і купілі кусачкі, каб перакусіць трос замка.

У рукі праваахоўнікаў трапілі відэа з камер назірання, дзякуючы чаму стала зразумелым, як развіваліся падзеі. Так, па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, напачатку двое маладых людзей стаялі каля велапаркоўкі ля ўвахода ў гіпермаркет па вуліцы Прытыцкага. Потым адзін з іх зайшоў у краму і пацікавіўся ў супрацоўніка інфацэнтра, у якім аддзеле можна набыць вялікія кусачкі. Знайшоўшы патрэбнае, малады чалавек доўга выбіраў тавар, пасля чаго аплаціў яго на касе. Потым накіраваўся да інфацэнтра, дзе адзначыў гарантыю на кусачкі. Яго таварыш увесь гэты час чакаў сябра каля веласіпедаў. Каля пяці хвілін падазраваныя стаялі побач з двухколавым транспартам, пасля чаго, скарыстаўшыся момантам, калі побач з крамай не было мінакоў, адзін з іх перакусіў кусачкамі трос замка. Другі малады чалавек тут жа сеў на веласіпед і з'ехаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».