Вы тут

На марскія курорты — новыя маршруты


У летнім сезоне Беларуская чыгунка прапануе пасажырам два новыя маршруты да курортаў Азоўскага і Чорнага мораў.

З 1 чэрвеня падоўжаны маршрут цягніка №100/99 Мінск — Запарожжа да станцыі Новааляксееўка, што дазволіць пасажырам даехаць да курортаў Азоўскага мора. Па гэтым маршруце цягнік будзе курсіраваць цягам усяго лета — да 1 верасня. З Мінска ён будзе выходзіць па няцотных днях, з Новааляксееўкі — па цотных. Час адпраўлення з нашай сталіцы — 7.44, прыбыцця ў Новааляксееўку — у 9.06 наступных сутак. У зваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца ў 23.01 і прыбываць у Мінск у 0.08.

Для дастаўкі пасажыраў да курортаў Чорнага мора Беларуская чыгунка з 15 чэрвеня прызначыла новы цягнік міжнародных ліній №284/283 Баранавічы — Мінск — Херсон. Састаў будзе адпраўляцца з Баранавіч па няцотных чыслах, з Херсона — па цотных. Час адпраўлення са станцыі Баранавічы-Палескія — 13.47, прыбыцця ў Херсон — 12.52 наступных сутак. У зваротным кірунку цягнік будзе выходзіць з Херсона ў 15.20 і прыбываць у Мінск у 13.39, а ў 16.24 — у Баранавічы. Цягнік будзе курсіраваць да 31 жніўня.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.