Вы тут

Ушаноўваючы Святога Уладзіміра


Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь запланаваны на 20-22 чэрвеня

Пра гэта паведаміў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Візіт адбудзецца згодна з планам святкавання 1000-годдзя з дня прадстаўлення Святога і Роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Сёння «ідзе прапрацоўка праграмы мерапрыемстваў па святкаванні гэтай даты».

Створаны рэспубліканскі аргкамітэт па правядзенні мерапрыемстваў, які ўзначаліла віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. «Гэты аргкамітэт утвораны па ўказанні кіраўніка дзяржавы, і з гэтага вынікае тое, які ўзровень адказнасці ў плане правядзення гэтых мерапрыемстваў», — сказаў Леанід Гуляка.

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін паведаміў, што ў рамках візіту патрыярха можа адбыцца яго паездка ў Брэст, дзе 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 70-годдзя Перамогі.

Акрамя таго, у рамках святкавання 1000-годдзя з дня прадстаўлення Святога і Роўнаапос-
тальнага князя Уладзіміра пройдзе гашэнне маркі, будуць выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.