Вы тут

«Шахцёр» прыпыніў пераможнае шэсце БАТЭ


Нічыя паміж лідарамі футбольнага першынства, першае месца БГК імя Мяшкова ў гандбольным чэмпіянаце і паражэнне Азаранкі на тэнісным турніры ў Рыме. «Звязда» ўзгадвае найбольш значныя спартыўныя падзеі Беларусі за апошні тыдзень.

1. У Чэхіі завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі. У фінале канадцы разграмілі зборную Расіі — 6:1. На трэцім радку апынуліся амерыканцы, на чацвёртым — чэхі. Беларусы занялі 7-ы радок. Падчас чэмпіянату таксама адбылося лёсаванне будучага турніру, які прыме Расія. Нашы суайчыннікі трапілі ў падгрупу «А», у якой згуляюць з Канадай, Фінляндыяй, ЗША, Славакіяй, Францыяй, Германіяй і Венгрыяй.

19-37

2. Салігорскі «Шахцёр» на сваім полі згуляў з БАТЭ ўнічыю (0:0), а мінскае «Дынама» атрымала чарговую перамогу. Гэтым разам падапечныя Вука Рашавіча перайгралі мікашэвіцкі «Граніт» (1:0). Пяты мяч за дынамаўцаў забіў чарнагорац Фатас Бечырай, які з гэтым паказчыкам узначальвае табліцу бамбардзіраў. А вось і астатнія вынікі матчаў 6-га тура: «Славія» (Мазыр) — «Віцебск» — 4:0, «Белшына» (Бабруйск) — «Дынама» (Брэст) — 2:0, «Нёман» (Гродна) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — 0:1, «Гомель» — «Мінск» — 3:0. Матч «Слуцк» — «Нафтан» (Наваполацк) завяршыўся ўчора позна вечарам. Па-ранейшаму табліцу ўзначальвае БАТЭ. На рахунку барысаўчан 16 балаў, у «Шахцёра» — 12, а ў сталічнага «Дынама» і ў «Граніта» — па 11.

3. Калі футбольны чэмпіянат толькі распачаўся, гандбольны ўжо падыходзіць да свайго завяршэння. На днях брэсцкі БГК імя Мяшкова перайграў мінскі СКА, свайго асноўнага канкурэнта, з лікам 38:28 і заняў першае месца ў рэгулярным чэмпіянаце. У плэй-оф БГК сустрэнецца з гродзенскім «Кронанам», а СКА білет у фінал разыграе з «Гомелем». У жаночым першынстве таксама вызначыліся фіналісты. За «золата» паспрачаюцца «БНТУ-БелАЗ» і «Гомель».

4. Вікторыя Азаранка не здолела прабіцца ў паўфінал прэстыжнага турніру ў Рыме. У чвэрцьфінале наша суайчынніца саступіла Марыі Шарапавай з Расіі — 3:6, 2:6.

5. Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» 7-ы раз стаў чэмпіёнам краіны. У фінальнай серыі каманда не пакінула ніякіх шанцаў «Гродна-93» (лік серыі 4:0).

Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».