Вы тут

Скарбніца праваслаўнай культуры


Шмат цікавага і карыснага чакае наведвальнікаў фестывалю праваслаўнай культуры «Скарбніца», што пройдзе ў Слуцку з 22 па 30 мая.

На выставе-кірмашы можна будзе набыць царкоўныя прылады, манастырскі хлеб і мёд, сувеніры ручной работы, травяныя зборы. Усё гэта зроблена ў манастырскіх майстэрнях, дзе працуюць каля
2 тысяч чалавек. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку людзей, якія маюць у ёй патрэбу.

Падчас фестывалю ў Міхайлаўскім кафедральным саборы вернікі змогуць пакланіцца іконе Прападобнай Ефрасінні Полацкай з часцінкай мошчаў. У гарадскім Доме культуры 30 мая адбудзецца канцэрт аўтара і выканаўцы песень, лаўрэата прэміі «Залаты грамафон» Таццяны Дашкевіч. А самым маленькім у лялечным тэатры «Батлейка» пакажуць казку. У кінатэатры «Беларусь» будзе арганізаваны паказ мастацкіх і дакументальных фільмаў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.