Вы тут

У піянеры прымалі... інспектары ДАІ


Такі нестандартны падыход да справы прадэманстравалі супрацоўнікі Магілёўскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Урачыстая падзея, якая прысвячалася 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла на месцы былога Лупалаўскага лагера смерці па праспекце Шміта. Перад тым, як павязаць вучням 38-й школы чырвона-зялёныя гальштукі, інспектары дарожнага руху сумесна з прадстаўнікамі піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

— Спадзяёмся, што вы будзеце годнымі грамадзянамі нашай краіны і прыкладам для ўсіх у выкананні законаў, — звярнуўся да юных магіляўчан намеснік камандзіра асобнага батальёна ДПС ДАІ УУС Сяргей Казачэнка. Ён таксама пажадаў ім выдатных адзнак, моцнага здароўя, усмешак, мірнага неба над галавой і бяспечных падарожжаў. У падарунак ад вартавых дарог кожны піянер атрымаў святлоадбівальныя элементы і расклад урокаў «Правілам руху — мая павага!»

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.