Вы тут

Шукалі сляды айчыннага абутку...


У сталіцы Міністэрства гандлю закрыла 12 абутковых крамаў.

Папярэднічалі такому кроку праверкі гандлёвых аб'ектаў, якія рэалізуюць абутак. Па іх выніках і былі закрыты 12 крамаў, якія належаць арганізацыі «Аксіс на Кірава» («Мегатоп»), прадпрыемствам «Дзве таполі» і «КорсаКома» («V сетка салонаў абутку», «Абутковы дыскаўнтар «Еўрасток»).

Праверкі паказалі, што ў парушэнне дзеючага заканадаўства ва ўсіх правераных крамах абутак айчыннай вытворчасці быў прадстаўлены ў вельмі вузкім асартыменце. У асобных выпадках, як канстатуюць у міністэрстве, асартыментны пералік не выконваўся больш чым на 80 працэнтаў. Акрамя іншых парушэнняў правіл гандлю, у дзвюх крамах прадпрыемства «КорсаКома» выяўлены факты рэалізацыі і захоўвання абутку імпартнай вытворчасці без маркіроўкі кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі на суму звыш 130 мільёнаў рублёў.

Гандлявала наркотыкамі ў бальніцы

Гаворка ідзе пра пацыентку адной са сталічных медыцынскіх устаноў.

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама разам з калегамі з Кастрычніцкага РУУС затрымалі яе за збыт наркатычных рэчываў.
36-гадовая непрацуючая жыхарка Мінска, дарэчы, раней была неаднойчы судзімая за аналагічныя правапарушэнні. Пры правядзенні асабістага агляду ў жанчыны знайшлі каля 10 грамаў метадону, прызначанага для далейшай рэалізацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.