Вы тут

Дом-пярэварацень


У Беларусі ўпершыню пабудаваны перавернуты дом. З'явіўся ён у аграгарадку Дукора Пухавіцкага раёна на тэрыторыі былой панскай сядзібы. Першае ўражанне ад убачанага: дом нібы зарыўся рабром даху ў зямлю. Здзіўляе, як ён можа так трымацца.

Пабудавалі гэты пярэварацень работнікі «Пухавіцкага аграпрадукта». Ідэю яго стварэння генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Гумоўскі запазычыў у польскім Шымбарку. У гэтым невялікім гарадку дом дахам уніз узвялі аднымі з першых у свеце — у 2007 годзе.

19-49

Такія аб'екты апошнім часам сталі з'яўляцца ў многіх краінах і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў турыстаў, якія наведваюцца сюды, каб апынуцца ў незвычайным становішчы, адчуць прыліў адрэналіну. У такіх дамах вестыбулярны апарат, так бы мовіць, пачынае працаваць няправільна: людзі хістаюцца, спатыкаюцца на роўным месцы, а ў некаторых моцна кружыцца галава.

У перспектыве дом-пярэварацень стане неад'емнай часткай новага турыстычнага комплексу «Дукорскі маёнтак». Дзякуючы «Пухавіцкаму аграпрадукту» ўжо адрэстаўравана брама на ўездзе ў сядзібу, пабудаваны домікі для турыстаў, карчма, вінакурня і іншыя аб'екты.

Таццяна Лазоўская

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.