Вы тут

Сонейка прыгрэе па-сур'ёзнаму


Ужо ў чацвер сіноптыкі абяцаюць да плюс 29 градусаў

Сёння надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Пра гэта паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды.

Максімальная тэмпература ўдзень складзе 15-21 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 24 градусаў. У сераду і чацвер на тэрыторыю Беларусі завітаюць цёплыя і вільготныя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, пры гэтым у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах адаб'ецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў. Стане сапраўды цёпла. Уначы на сераду па паўночным захадзе, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, удзень пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 15 градусаў. Удзень да нас прыйдзе лета, бо будзе плюс 21-28 градусаў, у паўночна-заходніх раёнах — 17-20 цяпла.

Цёплае паветра будзе гаспадарыць у нас і ў чацвер. Праўда, у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, а ўдзень моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад 14 цяпла па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым усходзе краіны. Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, захаваецца цеплыня і напрыканцы тыдня.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.