Вы тут

Працаваць ва ўнісон


Наша краіна і Ашчадбанк Расіі задаволены дасягнутым узроўнем супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць далейшыя сумесныя крокі

Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Ашчадбанка Расіі Германа Грэфа.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Ашчадбанк Расіі выканаў і нават перавыканаў усе ўзятыя на сябе пяць гадоў таму абавязацельствы па інвестыцыйным пагадненні з беларускім урадам. «Павінен сказаць, што, як ні адна з расійскіх арганізацый, Ашчадны банк выканаў літаральна ўсё, нават перавыканаў. Я вам за гэта ўдзячны», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Актывы БПБ-Ашчадбанк выраслі ў доларавай ацэнцы ў 2,5 раза, крэдыты — у 2,3 раза, капітал — у 1,5 раза. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў удзячнасць за падтрымку ў рэалізацыі беларускай тэхнікі. «Мы гэта вельмі цэнім», — сказаў ён.

Падчас сустрэчы закраналася сітуацыя ў сусветнай эканоміцы. Гэтая тэма, як адзначыў Прэзідэнт, абмяркоўвалася ім са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у час яго дзяржаўнага візіту ў Беларусь. Аляксандра Лукашэнку насцярожыў той факт, што кітайскі бок ацэньвае сітуацыю ў эканоміцы як павольнае аднаўленне.

Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з Германам Грэфам прапанаваў падзяліцца меркаваннем наконт таго, як развіваецца эканоміка, пра ўплыў негатыўных фактараў на Расію і Беларусь. «Для нас гэта важна, каб сарыентавацца на будучыню».

Паводле яго слоў, Герман Грэф, знаходзячыся ў Беларусі, зможа азнаёміцца з дзеяннямі, што ажыццяўляюцца ў краіне для выхаду са становішча, якое стварылася ў тым ліку ў сувязі з сітуацыяй на расійскім рынку і з расійскім рублём. «Для каардынацыі нам будзе вельмі карысна, каб мы працавалі ва ўнісон», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў беларускаму кіраўніцтву за падтрымку і створаныя ў краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу. Старшыня праўлення Ашчадбанка заявіў пра гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва ў няпростых для абедзвюх краін знешнеэканамічных умовах і прапанаваў намеціць наступныя сумесныя крокі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.