Вы тут

Новы від бензіну


 На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў красавіку пачалі вырабляць высокаактанавы бензін. Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара завода Уладзімір Сізоў, паліва пад назвай АІ-98-К5 паступіць у продаж на беларускія АЗС у другой палове мая.

Набыць бензін можна будзе на 33 аўтазаправачных станцыях «Беларуснафта». У найбліжэйшыя дні бензін будзе адгружаны на нафтабазы гэтай кампаніі. Паводле інфармацыі Уладзіміра Сізова, кошт літра такога бензіну выпрабавальнай партыі для беларускіх спажыўцоў складзе каля 13 тысяч рублёў.

«Потым цана будзе мяняцца ў залежнасці ад попыту і прапановы на прадукт», — растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара.

Партыя выпушчана аб'ёмам 1,4 тысячы тон. Па словах прадстаўнікоў канцэрна «Белнафтахім», спецыялісты прадпрыемства ацэньваюць выпуск і сертыфікацыю новага віду прадукцыі як назапашванне вопыту напярэдадні пуску ўстаноўкі вытворчасці высокаактанавых кампанентаў бензіну, запланаванага на снежань 2015 года. Плануецца, што беларускі высокаактанавы бензін зойме сваю нішу не толькі на ўнутраным рынку, але таксама будуць ажыццяўляцца і яго экспартныя пастаўкі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.