Вы тут

Вясковымі дарогамі зоймуцца спецыялісты


Дарогі ў сельскай мясцовасці на Гомельшчыне зноў будуць перададзены на баланс спецыялізаваным прадпрыемствам.

На чарговай прамой тэлефоннай лініі да старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка паступіла
37 пытанняў, і многія з іх тычыліся ўтрымання дарог у сельскай мясцовасці. Дарэчы, гэта адна з самых распаўсюджаных і балючых праблем вясковага насельніцтва. У свой час было прынята рашэнне перадаць гэтыя дарогі на баланс мясцовых камунальных служб. Аднак рашэнне не вытрымала выпрабавання часам, а скаргі працягваюць паступаць з усіх сельскіх населеных пунктаў. Уладзімір Андрэевіч адзначыў:

— Кожны павінен займацца сваёй справай. Таму мы тэрмінова прымем рашэнне перадаць дарогі мясцовага значэння спецыялізаваным абласным прадпрыемствам, у прыватнасці «Гомельаблдарбуду». У іх ёсць тэхніка, іншыя рэсурсы, нарэшце, ёсць спецыялісты і ўменне, што дазволіць у значнай ступені палепшыць сітуацыю. Важна хутка прывесці дарогі ў парадак, каб імі карысталіся людзі. Мы абавязаны так зрабіць.

Падчас прамой тэлефоннай лініі Уладзімір Дворнік адказаў і на шэраг іншых пытанняў, якія хвалююць насельніцтва. Напрыклад, шматдзетная маці з вёскі Грабаўка Гомельскага раёна прасіла матэрыяльнай дапамогі для сваёй сям'і. Губернатар Гомельшчыны распарадзіўся сабраць групу з прадстаўнікоў мясцовых улад, юрыстаў, ідэолагаў і наведаць гэтую сям'ю на працягу найбліжэйшых дзён. Ён папрасіў зрабіць усё неабходнае, магчыма, з дапамогай дабрачынных арганізацый, каб палегчыць яе матэрыяльнае становішча.

Уладзімір Дворнік адзначыў, што «прамая лінія» як форма работы з грамадзянамі прыносіць адчувальныя вынікі. Па яго словах, ні разу не паступілі пытанні, якія нельга было б вырашыць.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.