Вы тут

Кветкі — без абмежаванняў


З 20 мая па 31 жніўня пры дзённай тэмпературы паветра звыш 26 градусаў цяпла ў адносінах да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог з асфальтабетонным пакрыццём устанаўліваецца максімальная нагрузка на адзіночную вось — не больш за 6 тон. Такія абмежаванні дзейнічаюць з 11 да 21 гадзіны, пра што паведамілі ў прэс-цэнтры Мінтранса.

Разам з тым, абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія перавозяць пасажыраў, жывёлу, кветкі, грузы гуманітарнай дапамогі, бетонныя і асфальтабетонныя сумесі, дарожныя бітумы, небяспечныя і хуткапсавальныя грузы, зерне, камбікорм, насенне рапсу і інш.

На аўтамабільных дарогах усталяваны адпаведныя часовыя дарожныя знакі, для транспартных сродкаў, што трапляюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы адстою. За рухам «цяжкавагавікоў» будзе арганізаваны пастаянны кантроль.

Часовыя абмежаванні абумоўлены тым, што пры высокіх тэмпературах асфальтабетоннае пакрыццё пад уздзеяннем павышаных восевых нагрузак транспарту дэфармуецца. Такая практыка ў летні перыяд у краіне рэалізуецца ўжо больш за дзесяць гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.