Вы тут

Памятка агародніка


Цыбуля

20-6

Перад пасадкай

Заліць салявым растворам (1 ст. ложка солі на 1 літр вады) на 3 гадзіны. Пасля солі — цёмным растворам марганцоўкі на 2 гадзіны. Абавязкова прамыць.

Ад цыбульнай мухі

1. З'явіўся першы лісточак. Паліць вадой, потым растворам нашатырнага спірту (2 ст. лыжкі на вядро вады, 3 палівачкі на 6 п.м градкі), зноў паліць вадой.

2. Праз 10-14 дзён. Па той жа схеме, толькі замест раствору нашатырнага спірту прыгатаваць раствор солі — 1 ст. лыжка на 1 літр вады.

3. Праз 10 дзён. Па той жа схеме, выкарыстоўваючы моцны раствор марганцоўкі.

Падкормкі

Любіць дражджавы настой: 100 г дражджэй на 1 вядро вады. Настаяць, праліць, падкарміць, праліць.

* Прарэджвайце шалот, не шкадуйце.

* У жніўні заканчвайце паліваць, разграбайце зямельку.

* Сабраўшы ўраджай, добра прагрэйце яго на сонейку на градцы, не цягайце на гарышча.

20-5

Агурок

Перад пасевам

За 5-6 дзён зямлю трэба праліць гарачай вадой і растворам меднага купарвасу (1 ст. лыжка на вядро вады), накрыць плёнкай.

* Палівайце толькі цёплай вадой увечары.

Падкормкі

Любяць дрожджы — 100 г дражджэй на 1 вядро вады. Настаяць, праліць, падкарміць (1 шклянка настою на кусцік), праліць. Найлепшая падкормка — крапіва з попелам, вось яе і пастаўце ў цяпліцу.

* Зрабіце каркас для плецяў па версе.

* Не рыхліце, а падсыпайце зямлю.

* Пастаўце ў парнік вядро з гнаявой жыжкай або травой.

Апырскванне ад хвароб

1 літр абястлушчанага малака, 20 кропель ёду на вядро вады. Як прафілактыка — 1 раз на два тыдні (можна дабавіць зялёнага мыла). Можна паліваць і слабым растворам марганцоўкі.

Народныя прыкметы

Заспявалі салаўі — вада ў рэках пайшла на змяншэнне. Але калі трэлі салаўя чуюцца ў голым лесе, які не «апрануў» яшчэ маладую лістоту, год будзе неўраджайным.

Калі часта і падоўгу кукуе зязюля — гэта да цяпла.

Час араць, калі гром грыміць, лес у лістоту апранаецца, жаўрук заспяваў, а вадзяныя жабы квакаць пачынаюць.

Калі матылі шукаюць прытулку ў доме або хляве — чакай ветранага халоднага надвор'я. Пагаршэнне надвор'я абяцае і барвова-чырвоная вячэрняя зара.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.