Вы тут

Сямейны «бізнес»


У Чавусах затрымалі бацьку з сынам, якія займаліся нелегальным перапродажам машын.

Яны абвінавачваюцца ў тым, што на працягу 2013-2014 гадоў, нідзе афіцыйна не працуючы, на сваіх падпольных здзелках зарабілі 1,3 мільярда рублёў.

— Менавіта столькі яны атрымалі грошай на перапродажы 18 патрыманых машын, — удакладняе Аляксандр Шаройкін, намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці. — Аўтамабілі набываліся імі на тэрыторыі Беларусі і рэалізоўваліся на аўтарынку ў Магілёве, а таксама праз рэкламныя аб'явы ў інтэрнэце.

У дачыненні абодвух мужчын Следчым камітэтам па Магілёўскай вобласці распачаты крымінальныя справы. У кошт пагашэння нанесенай дзяржаве шкоды на іх машыну і грашовыя сродкі ў памеры 168 мільёнаў рублёў накладзены арышт. Вядзецца следства.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.