Вы тут

Лыжка кіслароду


32-гадовая Аксана павольна апускае пластмасавую лыжачку ў вялікі аднаразовы кубак, напоўнены пенкай з прыгожымі бурбалкамі — урач прызначыў ёй сярод іншых рэабілітацыйных мерапрыемстваў і ўжыванне кіслароднага кактэйлю. 58-гадовай Марыі Аляксееўне з яе сардэчна-сасудзістай паталогіяй патрэбны віхравыя ванны. Жанчына кажа, што пасля працэдуры яе неверагодна хіліць у сон.

20-12

— У першую чаргу аддзяленне разлічана на тых пацыентаў, якія праходзяць лячэнне ў стацыянары нашай бальніцы, — тлумачыць загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Ганна СЕЛЯНІНАВА. — Гэта так званая ранняя рэабілітацыя. Віртуозна праведзеная аперацыя — гэта выдатна, але часам толькі палова справы, бо пасля яе чалавек можа быць не здольны нават да самаабслугоўвання. Пры наяўнасці паказанняў нашы ўрачы-рэабілітолагі распрацоўваюць праграму аднаўлення для пацыентаў, якія перанеслі аператыўнае ўмяшанне або інфаркт.

Магчымасці аддзялення дазваляюць прымаць і іншых пацыентаў з усёй краіны. Дастаткова прыйсці з выпіскай са сваёй паліклінікі (або абследавацца ў нас на платнай аснове). У пэўным сэнсе гэта можа быць больш таннай альтэрнатывай санаторна-курортнаму лячэнню...

Пры артэрыяльнай гіпертэнзіі, дэпрэсіўным сіндроме, атлусценні хвораму рэкамендавана, напрыклад, гідрамагнітатэрапія «Акваспак» (дарэчы, айчыннай вытворчасці) — знаходжанне ў намагнічанай вадзе забяспечвае неверагоднае расслабленне і супакаенне. Артэрыяльны ціск пры гэтым зніжаецца, нервовая сістэма стабілізуецца. Вельмі карысная працэдура і пры такіх захворваннях, як артроз, артрыт, астэахандроз. Для хворых суставаў прызначаюцца і аплікацыі сакскай гразі. Пнеўмакампрэсія стымулюе лімфаток, паляпшае вянозны кровазварот у пацыентаў з рызыкай развіцця трамбозу глыбокіх вен. Кубак той жа кіслароднай пенкі карысны для агульнага ўмацавання арганізма, паляпшэння настрою, павышэння працаздольнасці — папаўняе запасы кіслароду не горш за прагулку па лесе.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.