Вы тут

Увага, «прамая лінія»!


Чаго чакаць на рынку нерухомасці сёлета?

Ці варта менавіта цяпер прадаваць кватэру альбо лепей пачакаць? Што набыць — кватэру ў горадзе ці дом у раёне? Дзе лепш выбраць зямельны ўчастак? Ці будзе расці або зніжацца кошт жыллёвай арэнды? На гэтыя і іншыя пытанні 25 мая з 13.00 да 14.00 падчас «прамой лініі» ў рэдакцыі газеты «Звязда» адкажа дырэктар агенцтва нерухомасці «Цэнтрастыль» Вячаслаў Заўгародні.

Задаваць пытанні падчас «прамой лініі» можна будзе па тэлефоне: 8 (017) 287 18 71. Папярэднія пытанні дасылайце на электронны адрас рэдакцыі (іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу) або задавайце па тэлефонах: 8 (017) 292 38 02 ці 8 (017) 287 17 51.

Шматаблічная краіна

Краіна, у якой, акрамя беларускага народа, пражываюць прадстаўнікі больш чым 140 нацыянальнасцей. У якой традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці праяўляюцца праз дабрыню і гасціннасць, а таксама цярпімасць да носьбітаў іншых веравызнанняў. Пра гэта пойдзе размова на прамой лініі Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі, якая адбудзецца ў рэдакцыі «Звязды» 26 мая ў 11 гадзін. Пытанні можна задаць асабіста ў дзень «прамой лініі» па тэлефонах у Мінску: 287 18 71, 287 18 66. Папярэдне: у лістах на адрас рэдакцыі, па тэлефоне 287 18 69 ці па электроннай пошце іnfo@zvyazda.mіnsk.by (з пазнакай «На прамую лінію»).

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.