Вы тут

За вас, дзяды, і молімся, і рупім...


На гэтых фотаздымках адлюстраваны некалькі імгненняў таго вясновага дня, калі вядомы рускі пісьменнік Юрый Міхайлавіч Лошчыц прыехаў у Слуцк, каб адшукаць старыя вясковыя могілкі, дзе пахаваны яго прадзед. Знайсці іх атрымалася не адразу. Як гэта часта здараецца, час схаваў знешнія прыкметы, пакінуўшы іх толькі ў памяці людзей.

[caption id="attachment_84212" align="alignnone" width="600"]20-21 На шля­ху да ста­рых мо­гі­лак.[/caption]

Успаміны сённяшніх землякоў прадзеда (а жыў той на Случчыне ў XIX стагоддзі!), дапамога мясцовага святара, супрацоўніка раённага краязнаўчага музея — усё спрыяла таму, каб нарэшце быў знойдзены стары помнік у зацені высокіх дрэў.

[caption id="attachment_84214" align="alignnone" width="600"]20-23 Юрый Мі­хай­ла­віч у мяс­цо­вай пра­ва­слаў­най царк­ве.[/caption]

Калі старое пахаванне было прыведзена ў парадак, дрыготкі агеньчык свечкі ледзь прыкметна асвятліў высечаныя словы на камені. Найбольш запомніўся адзін з радкоў: «Жыў 100 гадоў».

20-19

Падумалася: як бы ні склаўся лёс гэтага чалавека пазамінулага стагоддзя, ёсць у ім сваё, зайздроснае. Ён жыў на гэтай зямлі сто гадоў. Да яго магілы па сёння прыходзяць нашчадкі.

[caption id="attachment_84211" align="alignnone" width="600"]20-20 Ка­ля ма­гі­лы пра­дзе­да.[/caption]

Без вас, дзяды, вясновыя аблокі

Ляцяць ізноў да гнездзішчаў старых.

Без вас гурты пралесак сінявокіх

Вяртаюцца ў вячыстыя бары.

Але пра вас і роздум, і паданні —

Яны усюды з намі. На вякі.

Пра вашу веру, мару і каханне

Спяваюць у блакіце жаўрукі.

І варагуем мы за вас, і любім,

Спяваем, што дапець вы не змаглі.

За вас, дзяды, і молімся, і рупім,

На дабрадайнай, спадчыннай зямлі.

[caption id="attachment_84213" align="alignnone" width="600"]20-22 Пад­час зна­ём­ства з ма­тэ­ры­я­ла­мі ра­ён­на­га края­знаў­ча­га му­зея[/caption]

Яўген Пясецкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».