Вы тут

Пяць узнагарод на чацвярых


Беларускія школьнікі заваявалі пяць узнагарод на міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Іntel ІSEF, які завяршыўся ў горадзе Пітсбург (штат Пенсільванія, ЗША). У гэтым годзе ўдзел у ім узялі каля 1,7 тысячы навучэнцаў з 75 краін свету.

Беларусь на конкурсе прадставілі чацвёра хлопцаў, якія заваявалі гэта права дзякуючы перамозе ў навукова-інжынерным конкурсе «Belarus Scіence and Engіneerіng Faіr» у лютым бягучага года. У нашу каманду ўвайшлі Віктар Беляўцоў (Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй), Уладзіслаў Гадалаў (сярэдняя школа №11 г. Слуцка), Дзмітрый Крывянчук (гімназія №1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска) і Іван Саечнікаў (Ліцэй БДУ).

Праца Віктара Беляўцова «Новы тып крыла» была адзначана дыпломам навуковага журы конкурсу. Акрамя таго, Віктар атрымаў два спецыяльныя прызы — ад аднаго з найбуйнейшых карпаратыўных фондаў ЗША AlcoaFoundatіon і Таварыства выпрабавальнікаў пілотаў (SocіetyofExperіmentalTestPіlots), якое з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй лётных выпрабаванняў лётчыкаў і касманаўтаў.

Між іншым, гэта ўжо не першая перамога Віктара на міжнародным узроўні. У красавіку юнак быў удастоены залатога медаля на XXІІ Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і экалогіі ў Турцыі.

Дыплом навуковага журы атрымаў і ліцэіст БДУ Іван Саечнікаў за працу «Рэалізацыя метаду аўтаномнага пазіцыянавання нанаспадарожніка класа CanSat для пабудовы вертыкальных профіляў газавага складу атмасферы і карт вегетацыйных індэксаў».

Дзевяцікласнік са Слуцка Уладзіслаў Гадалаў за працу «Сістэма бяспекі ArtemіsWebSecurіty» быў узнагароджаны спецыяльным прызам ад найбуйнейшага ў свеце рэгістратара даменных імёнаў GoDaddy. GoDaddyGroup падтрымлівае каля 30 мільёнаў даменных імёнаў у найбуйнейшых даменных зонах першага ўзроўню. Раней Уладзіслаў быў адзначаны за сваю працу дыпломам і спецыяльнай прэміяй на XІ Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе ў Санкт-Пецярбургу, а таксама атрымаў прэмію бізнес-журы — стажыроўку і навучанне ў даследчым праекце «Фабрыка лаяльнасці».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.