Вы тут

У Мінск завітаў нашчадак Караля Чапскага


Ён плануе вывучыць беларускую мову і напісаць кнігу пра славутага прадзеда.

Эдуарда-Караль Арланда Гадлеўскі — так завуць праўнука колішняга мінскага мэра: другую частку падвойнага імені яму далі менавіта ў гонар вядомага продка.

20-35

Падчас сустрэчы з журналістамі праўнук Чапскага вельмі дзякаваў мінчанам за тое, што захоўваюць памяць пра яго дзеда. Чыстыя, прасторныя вуліцы, шматлікія ліхтары, добрае асвятленне — усё тое, што прыйшлося даспадобы госцю і з'явілася ў нас дзякуючы славутаму мэру, упэўнены ён.

Эдуарда жыве ў Лондане, разам з жонкай Аляксандрай Ваньковіч, якая таксама належыць да іншага старажытнага беларускага роду — з яго паходзіў сусветна вядомы мастак Валенцій Ваньковіч, стрыечны брат Аляксандры. Спадар Эдуарда жартам адзначыў, што яны з жонкай спадабаліся адно аднаму, вядома, не праз арыстакратычнае паходжанне, а з іншых прычын. Увогуле ж пра прыналежнасць да такіх знакавых для Беларусі родаў яны даведаліся значна пазней. Бацька Эдуарда стварыў падрабязны радавод сям'і, тады і высветлілася такое прыемнае сваяцтва. Таксама і Аляксандра Ваньковіч толькі пазней, ад родных, пачула, якія сувязі мае з Беларуссю.

На пытанне, ці прыемна мець сваяцтва і быць нашчадкам беларускіх арыстакратаў у Вялікабрытаніі, Эдуарда Арланда Гадлеўскі адзначыў: «Быць нашчадкам сваіх продкаў — заўсёды гонар».

Праўнук Чапскага ведае 6 моў, таму і беларускай авалодаць для яго не будзе праблемай: бо ведае прафесійны падыход да іх вывучэння. І адзначае, што для яго вельмі важна вывучыць мову краіны свайго славутага прадзеда.

Гадлеўскі прабудзе ў беларускай сталіцы да 24 мая, паўдзельнічае ў мерапрыемствах, прысвечаных 155-годдзю з дня нараджэння Караля Чапскага, якія будзе ладзіць піўзавод «Аліварыя». Таксама ён плануе даследаваць архіўныя дакументы, што маюцца ў нас, пагутарыць з даследчыкамі жыцця Чапскага, каб сабраць грунтоўны матэрыял для будучай кнігі — ён хоча, каб гэта было праўдзівае апісанне жыцця і дзейнасці яго прадзеда...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.