Вы тут

Цаню педантычную дакладнасць і аператыўнасць


Ганна Анацка, намеснік начальніка аддзела арганізацыі мытнага кантролю Мінскай рэгіянальнай мытні:

20-29

— Вашу газету мне параілі выпісаць мае беларускамоўныя сябры. Цяпер я ведаю, што не памылілася, бо «Звязда» — адно з найстарэйшых беларускіх выданняў, газета з гераічным лёсам, якая выходзіла ў тым ліку падчас акупацыі. Разам з тым, нават у «сталым узросце» вы працягваеце трымаць руку на пульсе самых актуальных праблем у грамадстве. Мне прыемна, што карэспандэнты рэдакцыі не ганяюцца за нейкімі «жоўтымі» навінамі, а прытрымліваюцца педантычнай дакладнасці, якая крочыць побач з аператыўнасцю. На старонках выдання асвятляюцца многія тэмы, у тым ліку пытанні міжнароднай сферы і мытнага кантролю. Матэрыялы, што размяшчаюцца ў газеце, заўсёды адрозніваюцца глыбінёй і ўсебаковасцю. Яны цікавыя і органам дзяржкіравання, і простым людзям.

Запісаў Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.