Вы тут

Траціна краін Еўрапейскага саюза супраць квот на нелегалаў


Улады 10 з 28 краін Еўрасаюза выказаліся супраць прапановы Еўракамісіі ўвесці для членаў ЕС квоты на прыём нелегальных мігрантаў з краін трэцяга свету. З праектам сістэмы квот не згодны Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія, Польшча, Венгрыя, Чэхія, Славакія, Эстонія, Латвія і Літва.

На мінулым тыдні старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прапанаваў увесці для краін ЕС квоты на прыём імігрантаў, у тым ліку ў залежнасці ад аб'ёму нацыянальнага ВУП. Юнкер выказаў меркаванне, што пры размеркаванні бежанцаў сярод дзяржаў Еўрасаюза варта ўлічваць колькасць насельніцтва, узровень беспрацоўя і колькасць выхадцаў з трэціх краін, якія атрымалі прытулак раней.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, сёння 80% усіх прашэнняў аб прадстаўленні прытулку на тэрыторыі ЕС прыпадае на Германію, Францыю, Вялікабрытанію, Італію, Швецыю і Бельгію. Па звестках агенцтва Еўрапейскага саюза па бяспецы знешніх межаў (Frontex), за мінулы год колькасць нелегальных мігрантаў вырасла на 180% і склала 274 000 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.