Вы тут

Разумны рацыён не горшы за таблеткі


Універсітэт Окленда высветліў: спажыванне флаваноідаў з зялёнага чаю, яблыкаў, буякоў, какавы, чырвонага віна і зялёнай цыбулі можа на 33% знізіць рызыку прастуды і кашлю. Як паказала даследаванне, людзі, у чыім рацыёне былі гэтыя прадукты, менш хварэлі.

20-32

На думку спецыялістаў, багацце гародніны і садавіны ў рацыёне гарантуе абарону ад сезонных захворванняў. Большасць дарослых прастуджваюцца 2—3 разы на год, дзеці — да 5 разоў пакутуюць ад боляў у горле, кашлю, катару і галаўнога болю.

Флавоноіды, як лічаць эксперты, валодаюць супрацьвіруснымі, супрацьзапаленчымі і антыаксідантнымі ўласцівасцямі. Менавіта спалучэнне заяўленых эфектаў дазваляе абараніцца ад прастуд і актывізаваць імунітэт. Навукоўцы раяць штодня спажываць дзесьці пяць порцый гародніны і дзве порцыі садавіны. Прычым гародніна і садавіна павінны быць розных колераў, таму што часцяком колер паказвае, што змяшчаецца ў прадукце. Яркая талерка — залог поспеху. Наогул жа, за вячэрай мінімум палова талеркі павінна быць запоўненая гароднінай. Што тычыцца напояў, лепш піць зялёны чай, часам дазваляючы сабе чырвонае віно.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.