Вы тут

І маскарад не дапамог...


Чацвёра беларусаў для перакідвання кантрабанднага тытуню ў Літву замаскіраваліся пад памежнікаў, пра што паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта. Але іх хітрыкі не «прайшлі».

Памежнікі разам з супрацоўнікамі міліцыі і падатковай службы затрымалі правапарушальнікаў менш чым за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы, калі кантрабандысты спрабавалі перакінуць
10 тысяч пачкаў цыгарэт на тэрыторыю суседняй дзяржавы.

Члены злачыннай групы выкарыстоўвалі элементы канспірацыі, маскіроўкі і партатыўныя сродкі радыёсувязі. У момант затрымання з доказамі злачынства ўсе кантрабандысты былі апрануты такім чынам, што здалёк нагадвалі супрацоўнікаў пагранічнай службы, а для ўзгодненасці сваіх дзеянняў яны выкарыстоўвалі радыёстанцыі малой магутнасці.

Аднак такі падыход не прынёс жаданага выніку: партыя нелегальных цыгарэт коштам у 66 млн рублёў, а таксама сродкі сувязі канфіскаваны.

Дарэчы, у хуткім часе ўступяць у сілу змяненні ў заканадаўстве, якое рэгулюе забеспячэнне пагранічнай бяспекі, яны закрануць парадак захоўвання і перамяшчэння тавараў у памежнай зоне і памежнай паласе.

З 23 ліпеня змяняецца парадак перамяшчэння па тэрыторыі памежнай зоны або памежнай паласы і захоўвання ў межах названай тэрыторыі тавараў. Кодэкс Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях дапоўнены новай нормай. Яна забараняе перамяшчаць і захоўваць у межах рэжымнай тэрыторыі больш за 1 тысячу цыгарэт, больш за 1 кг тытуню або іншых тытунёвых вырабаў тым, хто не мае права на ажыццяўленне аптовага, рознічнага гандлю тытунёвымі вырабамі альбо правы на захоўванне тытунёвых вырабаў. Забарона распаўсюджваецца ў тым ліку на індывідуальных прадпрымальнікаў. Нават пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці парушэнне гэтай нормы будзе карацца штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй перамяшчаемых або захоўваемых тытунёвых вырабаў.

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.