Вы тут

Валанцёры выйдуць на вуліцы...


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб'явілі пра старт штогадовага рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

У маі — верасні валанцёрскія атрады запрашаюць прыняць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. Конкурс скіраваны на прыцягненне маладых людзей да ўдзелу ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні помнікаў воінскай славы, месцаў масавых пахаванняў, паркаў, аб'ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны, водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў.

Конкурс праходзіць у тры этапы (раённы, абласны, рэспубліканскі) у наступных намінацыях: «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод навучэнскай моладзі», «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод студэнцкай моладзі», «Найлепшы валанцёрскі атрад сярод працоўнай моладзі», «Найлепшы валанцёр атрада» і «Найлепшая ландшафтная кампазіцыя».

Пераможцаў конкурсу вызначыць арганізацыйны камітэт. Падчас падвядзення вынікаў будзе ўлічвацца колькасць праведзеных мерапрыемстваў, іх масавасць і сацыяльная значнасць для рэгіёна, экалагічная эфектыўнасць і іншыя фактары. Пры вызначэнні пераможцаў у намінацыі «Найлепшая ландшафтная кампазіцыя» будзе брацца пад увагу арыгінальнасць планіроўкі ландшафтнай кампазіцыі і разнастайнасць матэрыялу, выкарыстанага для яе стварэння.

Прызавы фонд рэспубліканскага этапу конкурсу складае ў гэтым годзе 44 мільёны рублёў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.