Вы тут

Не туды вас заносіць, госці-расіяне!


Дрыфт — гэта кіруемы занос аўтамабіля на хуткасці. Мабыць, развівае навыкі ваджэння, праўда, калі трэніравацца ў бяспечным месцы. А не на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры сталіцы...

Паводле інфармацыі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, уначы нарад байцоў нёс службу па ахове грамадскага парадку, калі бліжэй да пяці гадзін раніцы на плошчу ўехаў аўтамабіль «Хендай» з расійскімі нумарамі. Іншамарка імкліва здзейсніла некалькі кругавых манеўраў. Міліцыянеры кінуліся да парушальнікаў спакою, аднак тыя паспелі з'ехаць. Ахоўнікі парадку паспелі заўважыць, што за рулём аўтамабіля была дзяўчына, побач у салоне знаходзіліся яшчэ дзве дзяўчыны і хлопец.

Літаральна праз паўгадзіны ўцекачоў затрымалі па прыкметах: дзвюх дзяўчат 23 і 19 гадоў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі падчас выканання ім манеўраў. А неўзабаве на адной з аўтамабільных парковак знайшлася і машына. На парушальнікаў складзены пратаколы за дробнае хуліганства ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Выяўляюцца і іншыя ўдзельнікі інцыдэнту. Дарэчы, у студзені адбыўся аналагічны выпадак з аматарамі «падрыфтаваць» на цэнтральнай плошчы Мінска. Як і ў нядаўняй сітуацыі, парушальнікамі былі госці з Расіі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.