Вы тут

Марафон ідэй


Праграма развіцця ААН, каб спаўна выкарыстаць магчымасці агра- і экатурызму ў Беларусі, аб'яўляе конкурс — #Hack4Tourіsm.

Усе ахвотныя могуць прапанаваць інавацыйныя спосабы: як зрабіць даступнай для турыстаў інфармацыю пра існуючыя агра- і экатурыстычныя магчымасці ў нашай краіне. Напрыклад, распрацаваць мабільны дадатак з апісаннем турыстычных маршрутаў, з цікавымі фактамі, інтэрактыўнымі картамі і г.д.

А таксама прапанаваць інавацыйныя маркетынгавыя інструменты для прасоўвання агра- і экатурызму. Распрацаваць гульню для падарожнікаў на падставе рэальнай мясцовасці. Альбо прыдумаць новыя метады выкарыстання сацыяльных сетак у гэтай сферы і г.д.

Асабліва вітаюцца рашэнні, якія адпавядаюць патрэбам людзей з інваліднасцю.

Сваю прапанову дашліце не пазней за 1 чэрвеня 2015 года на электронную пошту іnnovatіons.by@undp.org. Дзве найлепшыя ідэі стануць часткай праектаў ПРААН і атрымаюць фінансавую падтрымку на развіццё.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.