Вы тут

Прадукт хоць і другасны, але каштоўны


Навучэнка 8 класа гімназіі №1 горада Жодзіна Аляксандра Кахавец атрымала медаль навуковага журы (сярод зарубежных праектаў) 24-й Міжнароднай выставы даследчых праектаў школьнікаў, што прайшла ў Турцыі. Яна праводзіцца штогод з мэтай падтрымаць імкненне таленавітых школьнікаў да навукова-даследчай дзейнасці. Работы ўдзельнікаў ацэньвалі выкладчыкі Стамбульскага ўніверсітэта. Асноўныя патрабаваннямі да праектаў — арыгінальнасць і прымяненне даследчых методык на практыцы.

Дзяўчынка прадставіла сваю работу «Упакоўка — каштоўны другасны прадукт», якую выканала пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі Ірыны Пічугінай. Ірына Мікалаеўна мае вялікі вопыт працы з адоранымі навучэнцамі: яе выхаванцы неаднаразова станавіліся пераможцамі розных міжнародных конкурсаў, алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.