Вы тут

Створым музей гандлю


Міністэрства гандлю выступіла з прапановай да ахвотных перадаць у дар экспанаты для музея галіны, які ствараецца.

Ён задуманы з мэтамі захавання гістарычных традыцый, адлюстравання этапаў развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання краіны. Таму спажыўцы, а таксама суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія маюць эксклюзіўныя і цікавыя экзэмпляры, што адносяцца да ўказаных вышэй сфер дзейнасці, могуць перадаць іх будучаму музею. Паабяцана, што інфармацыя пра дарыльшчыка будзе размешчана ў адпаведных звестках аб экспанаце. Самі прадметы дарэння могуць выкарыстоўвацца ў далейшым Міністэрствам гандлю без абмежаванняў. У музеі выстаўляць экспанаты плануецца па наступных рубрыках: «Наш інвентар», «Яны змагаліся за Радзіму», «Дакументы» і іншых. Экзэмпляры для будучых экспазіцый з кароткай інфармацыяй пра іх можна дасылаць на адрас: г. Мінск, вул. Чыгуначная, д. 19, ААТ «Белінвентаргандаль». Тэлефоны для даведак: (017) 220 42 80, 222 10 93).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.