Вы тут

Шмат пары не бывае


У Мінскай вобласці будзе правераны стан усіх грамадскіх лазняў. Такое даручэнне даў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падчас «прамой лініі» з насельніцтвам.

Да гэтага рашэння кіраўніка цэнтральнага рэгіёна падштурхнула скарга жыхара Маладзечна: у адной з гарадскіх лазняў дрэнна працуе душ, патрабуе рамонту або замены старая мэбля. Сямён Шапіра даручыў старшыні Маладзечанскага райвыканкама Анатолю Яхнаўцу прывесці да ладу не толькі гэтую лазню, але і чатыры іншыя, што ёсць у горадзе.

Разам з тым ён запатрабаваў стварыць у кожным раёне групы, якія вывучаць сітуацыю і даложаць пра вынікі на планёрцы ў аблвыканкаме. Па меркаванні кіраўніка сталічнай вобласці, рамонт лазняў не патрабуе значных затрат.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.