Вы тут

Мабільны перавод


Гэтымі днямі Беларусбанк першым у краіне пачаў прадастаўляць кліентам магчымасць ажыццяўляць грашовыя пераводы па нумары тэлефона, пра што паведамілі ў прэс-службе гэтай фінансавай установы.

Грашовыя сродкі цяпер становяцца даступнымі ў рэжыме рэальнага часу. Новы сэрвіс даступны ўладальнікам картак банка — карыстальнікам паслугі М-банкінг. Пры адпраўленні сябрам і знаёмым грашовых сродкаў з дапамогай новага сэрвісу не трэба ўводзіць нумар карткі атрымальніка пераводу і тэрмін яе дзеяння, а дастаткова ўказаць толькі нумар тэлефона і суму пераведзеных грошай. Для атрымання пераводу (пасля прыёму апавяшчэння мабільным тэлефонам або планшэтам) варта запусціць дадатак M-Belarusbank і выканаць дзеянні па прыёме або адмене пераводу.

Пры жаданні адпраўнік пераводу можа запоўніць інфармацыйнае паведамленне ў полі «Каментарый для атрымальніка» (напрыклад: «на школьныя абеды» або «купі прадукты»). Скарыстацца новай функцыянальнасцю можна пасля абнаўлення пераліку даступных аперацый у раздзеле «Папулярныя плацяжы» дадатку M-Belarusbank.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.