Вы тут

Узнагароджаны найлепшыя сумесныя праекты Беларусі, Латвіі і Літвы


13 мая ў Рэзекне (Латвія) адбылася заключная канферэнцыя Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь» 2007—2013, якая рэалізуецца ў рамках Еўрапейскага інструменту добрасуседства і партнёрства.

У прысутнасці 200 удзельнікаў канферэнцыі 10 найлепшых праектаў атрымалі ўзнагароды ад прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі, Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя і рэгіянальнага развіцця Латвійскай Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага каардынацыйнага бюро Праграмы ТАСІС Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

Безимени-1

Найлепшы аб'ект інфраструктуры

Праект LLB-2-150 «Здаровы лад жыцця з дапамогай спорту ў Варэне і Шчучыне»

Праект уразіў праведзенай рэканструкцыяй стадыёна ў горадзе Варэна.

Галоўны партнёр: Адміністрацыя Варэнскага раёна (Літва). Партнёр: Аддзел адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.

Найлепшая грамадская інфраструктура

Праект LLB-1-102 «След гісторыі»

Фестывальны парк горада Рэзекне вылучаецца сярод іншых аб'ектаў грамадскай інфраструктуры.

Галоўны партнёр: Рэзекненская гарадская дума. Партнёры: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў.

Найлепшы менеджмент праекта

Праект LLB-2-258 «Трансгранічная прырода»

Праект прадэманстраваў узорнае кіраванне.

Галоўны партнёр: Агенцтва па ахове прыроды (Латвія). Партнёры: Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», Даўгаўпілская краявая дума (Латвія).

Найлепшы інавацыйны падыход

Праект LLB-2-269 «Віртуальны музей»

Праект намінаваны за стварэнне «віртуальнага музея», які аб'яднаў музеі трох краін.

Галоўны партнёр: Рэзекненская вышэйшая школа. Партнёры: Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, музей Кедайняйскага рэгіёна (Літва), Рэзекненская гарадская дума.

Найлепшая сацыяльная інтэграцыя

Праект LLB-1-017 «Паляпшэнне якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі праз развіццё цеснага супрацоўніцтва»

Праект удастоены ўзнагароды за інтэграцыю дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і ўвагу да іх сем'яў.

Галоўны партнёр: Літоўскае таварыства апекі людзей з парушэннем інтэлекту «Вільціс». Партнёр: Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Найлепшая сацыяльная ініцыятыва

Праект LLB-2-157 «БеЛіЛа — валанцёрская дапамога ўразлівым»

Намінацыя за прасоўванне ідэй валанцёрства ў трох краінах.

Галоўны партнёр: Літоўскае таварыства Чырвонага Крыжа. Партнёры: Латвійскае і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

Найлепшая сувязь з грамадскасцю

Праект LLB-1-098 «Бэла Дзвіна 2»

Высокую ацэнку атрымала шырокая рэкламная кампанія рэгіёнаў Латгалія, Аўкштайція і Віцебская вобласць.

Галоўны партнёр: Латгальскі рэгіён планавання (Латвія). У рэалізацыі праекта прынялі ўдзел 10 партнёраў з Латвіі, Літвы і Беларусі.

Найлепшая адаптацыя гістарычнай спадчыны да сучасных патрэб культуры

Праект LLB-1-008 «Гістарычныя сядзібы»

Праект цудоўна аднавіў культурнае жыццё ў сядзібах Ужутракіса і Залесся.

Галоўны партнёр: Дырэкцыя Тракайскага гістарычнага нацыянальнага парка (Літва). Партнёр: Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт.

Найлепшы праект у сферы культуры

Праект LLB-1-104 «Садзейнічанне тэрытарыяльнаму супрацоўніцтву і культурнай разнастайнасці паміж творчымі аб'яднаннямі гарадоў Друскінінкай і Гродна»

Узнагарода ўручана за моцны імпульс да супрацоўніцтва Друскінінкая і Гродна ў сферы культуры.

Галоўны партнёр: Друскінінкайскі культурны цэнтр (Літва). Партнёры: Друскінінкайская мастацкая школа імя М.К. Чурлёніса, Друскінінкайскі гарадскі музей (абодва — Літва); Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Найлепшая прапаганда здаровага ладу жыцця

Праект LLB-2-255 «Рух дзеля жыцця»

Высока ацэнены новыя лыжныя трасы і дарожкі для скандынаўскай хады, пабудаваныя ў латвійскіх і беларускіх гарадах.

Галоўны партнёр: Латвійскі офіс Еўрарэгіёна «Азёрны край». У рэалізацыі праекта прынялі ўдзел 10 партнёраў з Латвіі і Беларусі.

Падарункамі таксама былі адзначаны праекты, якія найбольш актыўна супрацоўнічалі з Сумесным тэхнічным сакратарыятам Праграмы.

У рамках Праграмы рэалізавана 57 праектаў. Больш як 200 арганізацый з Латвіі, Літвы і Беларусі прынялі ў гэтым удзел. 37,2 мільёна еўра са сродкаў Еўрасаюза было выдзелена на гэтыя праекты. Усе праекты можна ўбачыць на: www.еnрі-сbс.еu.

Змест гэтай публікацыі з'яўляецца прадметам выключнай адказнасці дзяржаўнай арганізацыі Сумесны тэхнічны сакратарыят і ніякім чынам не можа адлюстроўваць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага саюза.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?