Вы тут

«Агінскі — без межаў»


Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка з такой назвай стартаваў у Беларусі. Яго тэма — «Музыка і жыццё Міхала Клеафаса Агінскага».

На конкурс прымаюцца жывапісныя і графічныя малюнкі, якія адлюстроўваюць аўтарскую ідэю, прысвечаную найбольш яркім і цікавым старонкам жыцця Міхала Клеафаса Агінскага, яго музыцы, актуальным пытанням творчасці, багаццю ўнутранага свету і ўнікальным рысам характару.

Малюнак (малюнкі) павінен суправаджацца кароткім тэкставым апісаннем аўтарскай ідэі. У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці да 18 гадоў, што навучаюцца ў агульнаадукацыйных установах, установах дадатковай адукацыі, дашкольнай адукацыі, выхаванцы дзіцячых дамоў і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Мэтай конкурсу з'яўляецца не толькі актывізацыя творчых здольнасцей дзяцей, але і фарміраванне паважлівага стаўлення да спадчыны сваёй краіны, яе захавання і адраджэння.

Грамадская арганізацыя «Ротары-клуб «Мінск» сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў чакаюць працы юных аўтараў да 30 чэрвеня. Ацэньваць дзіцячыя работы будзе міжнароднае журы з прадстаўнікоў трох краін: Беларусі, Літвы і Польшчы. Усе канкурсанты маюць магчымасць выйграць цудоўныя прызы, а найлепшыя 20 удзельнікаў конкурсу змогуць наведаць месцы, дзе нарадзіўся і жыў Міхал Клеафас Агінскі.

Усю інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце оgіnskі.bу або на афіцыйных старонках конкурсу ў сацыяльных сетках: fасеbооk.соm/оgіnskіbу, vk.соm/оgіnskіbу. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў жніўні.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.