Вы тут

Любой цаной?


На шклозаводзе «Нёман» для паляпшэння сваіх аб'ёмных паказчыкаў здавалі на склад паўфабрыкаты пад выглядам гатовай прадукцыі. Пра гэта паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

З ліпеня 2011 года ўпакаванымі ў палеты, без маркіроўкі, прыёмкі і штампа аддзела тэхнічнага кантролю на складзе знаходзяцца хрустальныя вазы — больш за 86 тысяч штук на суму 5,2 мільярда рублёў. На 1 красавіка гэтага года складскія запасы на прадпрыемстве дасягнулі 109 млрд рублёў, што больш чым у 6 разоў перавышае сярэднямесячны аб'ём вытворчасці. Пры гэтым, каб стварыць выгляд іх зніжэння, неаднаразова рабіліся розныя маніпуляцыі. Напрыклад, без аплаты адгружалі спажыўцам вырабы з хрусталю і бясколернага шкла з адначасовым афармленнем дагавора захоўвання. А праз год ільвіная частка гэтай прадукцыі... вярталася шклозаводу.

Імкненне любой цаной скараціць складскія запасы прывяло да павелічэння аб'ёмаў паставак прадукцыі на ўмовах адтэрміноўкі плацяжу. А адсюль і значны рост запазычанасці за адгружаныя вырабы — на пачатак сакавіка яна ўзрасла да амаль 160 мільярдаў рублёў. Большая частка даўгоў — пратэрмінаваныя.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.