Вы тут

Падпольна прадавалі няякаснае мяса


У Брэсцкай вобласці дзейнічала арганізаваная група асоб, якія незаконна набывалі мяса, а потым рэалізоўвалі яго. Сваёй дзейнасцю гэтыя людзі ахапілі тэрыторыю Брэсцкага, Маларыцкага, Драгічынскага, Кобрынскага, Камянецкага раёнаў. Асноўная іх база была ў Брэсце.

Тут «прадпрымальнікі» абсталявалі гараж, у якім разбіралі тушы жывёлы, замарожвалі мяса для далейшай рэалізацыі.

Іх дзейнасць спынілі спецыялісты Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК краіны разам з калегамі з Брэста. Падчас праверкі высветлілася, што названыя грамадзяне за апошнія дзевяць месяцаў набылі ў сельгаспрадпрыемстваў за наяўны разлік 115 галоў буйной рагатай жывёлы і коней, якія потым разбіраліся і захоўваліся ва ўмовах глыбокай замарозкі. Дастаўку туш, пагрузачна-разгрузачныя работы фігуранты справы вялі як самі, так і прыцягвалі за ўзнагароджанне старонніх асоб. Устаноўлена 12 фактаў рэалізацыі мяса фізічным асобам, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам.

І самае прыкрае, што падазрэнне выклікала не проста якасць мяса, якое рэалізоўвалася, але і яго бяспека для ўжывання. З'явілася інфармацыя пра тое, што незаконныя прадпрымальнікі набывалі тушы нават пасля падзяжу жывёлін. А гэта ўжо пагроза здароўю спажыўцоў.

Як паведаміў карэспандэнту газеты намеснік начальніка аддзела КДК Брэсцкай вобласці Уладзімір БЕЛАВУСАЎ, у найбліжэйшы час запланавана праверка суб'ектаў гаспадарання, якія прадавалі мяса ўдзельнікам арганізаванай групы. Будуць высвятляцца абставіны выбыцця жывёлы са статка. Пасля гэтага ацэнку атрымаюць дзеянні адказных асоб сельгаспрадпрыемстваў.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.